| Вернуться на исходную страницу

Новости

Фестываль “Помніць сэрца, не забудзе ніколі…”, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

12 августа 2020 г.

На базе ДУ “Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” прайшоў фестываль “Помніць сэрца, не забудзе ніколі…”, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзел у ім прынялі міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Анатольеўна Касцевіч, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абарані Мінскага аблвыканкама Тамара Пятроўна Красоўская, старшыня райвыканкама Дзяніс Сяргеевіч Колясень, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Мікалаеўна Канановіч, генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Віктараўна Мычко.

Пачалося ўрачыстае мерапрыемства з ускладання кветак да абеліска загінуўшым і адкрыцця памятнага каменя. Гасцям прапанавалі тэматычныя выстаўкі творчых работ, прывезеныя тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці.

 

Сіламі работнікамі сацыяльнай сферы быў дадзены канцэрт.

Кульмінацыяй фестываля стала ўзнагароджанне работнікаў тэрытарыяльных цэнтраў і дамоў-інтэрнатаў Міншчыны, а таксама валанцёраў Чырвонага Крыжа, якія ў няпросты эпідэміялагічны перыяд абслугоўвалі пажылых людзей і інвалідаў, забяспечвалі выкананне іх заявак па дастаўцы на дом прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Бало падкрэслена, што без увагі не застаўся ніводзін чалавек.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости


| Вернуться на исходную страницу